Мінска-Магілёўская архідыяцэзія: новая Калегія кансультантаў і іншыя прызначэнні
На пастырскай сустрэчы святароў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, якая адбылася адразу пасля Імшы Хрызма ў Вялікі чацвер, 14 красавіка, у катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі ў Мінску, было абвешчана пра новыя арганізацыйныя і адміністрацыйныя пастановы касцёльнай улады.