Skip to main content

У Крывічах адзначылі 225-годдзе з часу з’яўлення ў мясцовай святыні цудадзейнай фігуры Езуса Журботнага

6 жніўня, у свята Перамянення Пана, у парафіі святога Андрэя, апостала, у Крывічах, што непадалёк ад Будслава (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, Мядзельскі дэканат), урачыста адзначылі 225-годдзе з часу з’яўлення ў мясцовай святыні цудадзейнай фігуры Езуса Журботнага.

Continue reading

Арцыбіскуп Станеўскі і моладзь з Беларусі ўзялі ўдзел у заключнай Імшы Сусветных дзён моладзі ў Лісабоне з Папам Францішкам

6 жніўня на тэрыторыі Парка Тэжу, што на ўскраіне сталіцы Партугаліі, адбылася святая Імша на заканчэнне Сусветных дзён моладзі ў Лісабоне.

Continue reading

У Будславе адбылася першая сустрэча ў межах Года падзякі Маці Божай і падрыхтоўкі да прысвячэння Касцёла на Беларусі Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса

5 жніўня, у першую суботу месяца, у Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай адбылася першая сустрэча ў межах малітоўнай падрыхтоўкі да прысвячэння Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і ўсяго Каталіцкага Касцёла ў Беларусі Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса.

Continue reading

Распачынаецца Год падзякі Маці Божай і падрыхтоўкі да прысвячэння Мінска-Магілёўскай Мітраполіі Сэрцу Езуса (+тэксты набажэнстваў)

У сувязі з пачаткам малітоўнай падрыхтоўкі да прысвячэння Мінска-Магілёўскай мітраполіі Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса, а таксама Годам падзякі Маці Божай Будслаўскай, выдавецтва «Pro Christo» падрыхтавала адпаведныя дапаможныя матэрыялы для выкарыстання ў парафіях.

Continue reading

У жніўні ў Магілёве пройдзе майстар-клас па мастацтве іканапісу для ўсіх ахвотных

З 16 па 19 жніўня, серады па суботу, пры парафіі святога Казіміра і святой Ядзвігі ў Магілёве пройдзе чатырохдзённы майстар-клас па мастацтве іканапісу для ўсіх ахвотных.

Continue reading

У Бялынічах адбыліся рэкалекцыі для навучэнцаў Мінскага тэалагічнага каледжа імя святога Яна Хрысціцеля

З 21 па 23 ліпеня навучэнцы, якія сёлета скончылі першы курс Мінскага тэалагічнага каледжа імя святога Яна Хрысціцеля, зладзілі сумесны адпачынак, спалучаны з духоўнымі практыкаваннямі ў парафіі Маці Божай Бялыніцкай у Бялынічах (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, Магілёўскі дэканат).

Continue reading

Вучыўся ў Маскве, Варшаве і Венецыі, грае на аргане. Хто ён, новы пробашч катэдры ў Мінску?

У адпаведнасці з дэкрэтам Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага ад 4 ліпеня 2023 года, пробашчам парафіі катэдральнага касцёла Найсвяцейшага Імя Марыі ў Мінску быў прызначаны ксёндз канонік Дзмітрый Пухальскі, які змяніў на гэтай пасадзе шматгадовага катэдральнага душпастыра ксяндза каноніка Антонія Клімантовіча.

Continue reading