Author: Auhust
АРЦЫБІСКУП ЮЗАФ СТАНЕЎСКІ МІТРАПАЛІТ МІНСКА-МАГІЛЁЎСКІ
Найсвяцейшае Сэрца Езуса,прыйдзі Валадарства Тваёпраз Беззаганнае Сэрца Марыі…
У Касцёле на Беларусі абвешчаны Год падзякі Маці Божай і падрыхтоўкі да прысвячэння Сэрцу Езуса. Як гэта будзе адбывацца?
Па распараджэнні арцыбіскупа Юзафа Станеўскага, Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага, з 5 жніўня 2023 года да 6 ліпеня 2024 года ў Нацыянальным санктуарыі ў Будславе будзе праводзіцца малітоўная падрыхтоўка да прысвячэння Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і ўсяго Каталіцкага Касцёла ў Беларусі Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса, а таксама Год падзякі Маці Божай за Яе апеку і атрыманыя ласкі.
«Дух Святы ў святарскім служэнні». Рэкалекцыі для святароў пройдуць у кастрычніку ў Навагрудку
9–12 кастрычніка ў рэкалекцыйным доме пры парафіі святога Арханёла Міхала ў Навагрудку пройдуць рэкалекцыі для святароў.
Новапрызначаны кардынал Гуджэроцці пра сваю намінацыю і нядаўні візіт у Беларусь
Праз тыдзень пасля візіту ў Беларусь у якасці Спецыяльнага пасланніка Папы Францішка на ўрачыстасцях у гонар 25-годдзя з часу каранацыі цудадзейнага абраза Маці Божай Будслаўскай, Прэфект Дыкастэрыі па справах Усходніх Касцёлаў арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці быў менаваны кардыналам.
Арцыбіскуп Кандрусевіч з біскупам Яшэўскім наведалі Стоўбцы, дзе сёлета адзначаюць 400-годдзе з часу заснавання парафіі
У нядзелю 18 чэрвеня арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч разам з Генеральным вікарыем Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскупам Аляксандрам Яшэўскім SDB наведалі парафію святога Казіміра ў Стоўбцах (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія), дзе сёлета мясцовая парафіяльная супольнасць святкуе два юбілеі і дзве круглыя гадавіны.
Рэгіянальны вікарыяй кармэлітаў босых у Беларусі пераабраны да другі тэрмін
12 чэрвеня прайшоў другі капітульны кангрэс Рэгіянальнага вікарыяту кармэлітаў босых у Беларусі.
Па вуліцах Мінска пройдзе працэсія Божага Цела, якую ўзначаляць тры біскупы і прадстаўнік Папы Францішка
У нядзелю 11 чэрвеня, наступную пасля ўрачыстасці Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста, якая сёлета адзначаецца 8 чэрвеня, па вуліцах Мінска пройдзе традыцыйная Эўхарыстычная працэсія.
У Фашчаўцы на Магілёўшчыне падчас парафіяльнага адпусту біскуп Яшэўскі ўнёс у капліцу рэліквіі святога Андрэя Баболі
У сераду 31 мая Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB наведаў парафію Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў вёсцы Фашчаўка Шклоўскага раёна, дзе ўзначаліў адпустовую ўрачыстасць.
Зварот на нядзелю Добрага пастыра 2023 года біскупа Аляксандра Яшэўскага SDB, Старшыні камісіі па справах фармацыі семінарыстаў і святароў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
Тэкст Зварота для друку ТУТ>>>
Глыбокапаважаныя святары і манаскія асобы!
Дарагія браты і сёстры!
У IV Велікодную нядзелю, якую Касцёл называе нядзеляй Добрага Пастыра, мы адзначаем 60-ы Сустветны дзень малітваў аб пакліканнях да святарства і манаскага жыцця.