Skip to main content

Арцыбіскуп Станеўскі ўзначаліць

  • 14 жніўня, 2023
  • Курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі / Фота Аляксея Машуцікава / Catholic.by
Фота Аляксея Машуцікава

15 жніўня ў гістарычнай магілёўскай катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава адзначаецца адпустовая ўрачыстасць.

Цэлебрацыю ўрачыстай святой Імшы ўвечары ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.

Пачатак у 18.30.

Адказны за Магілёўскі рэгіён Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB запрашае ўсіх вернікаў Магілёва на ўрачыстую цэлебрацыю з удзелам арцыпастыра.