6 жніўня на тэрыторыі Парка Тэжу, што на ўскраіне сталіцы Партугаліі, адбылася святая Імша на заканчэнне Сусветных дзён моладзі ў Лісабоне.
У Будславе адбылася першая сустрэча ў межах Года падзякі Маці Божай і падрыхтоўкі да прысвячэння Касцёла на Беларусі Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса
5 жніўня, у першую суботу месяца, у Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай адбылася першая сустрэча ў межах малітоўнай падрыхтоўкі да прысвячэння Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і ўсяго Каталіцкага Касцёла ў Беларусі Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса.
На Залатой Горцы ў Мінску адбудзецца вечарына арганнай музыкі
9 жніўня ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы (Святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску адбудзецца вечарына арганнай музыкі.
Распачынаецца Год падзякі Маці Божай і падрыхтоўкі да прысвячэння Мінска-Магілёўскай Мітраполіі Сэрцу Езуса (+тэксты набажэнстваў)
У сувязі з пачаткам малітоўнай падрыхтоўкі да прысвячэння Мінска-Магілёўскай мітраполіі Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса, а таксама Годам падзякі Маці Божай Будслаўскай, выдавецтва «Pro Christo» падрыхтавала адпаведныя дапаможныя матэрыялы для выкарыстання ў парафіях.
У жніўні ў Магілёве пройдзе майстар-клас па мастацтве іканапісу для ўсіх ахвотных
З 16 па 19 жніўня, серады па суботу, пры парафіі святога Казіміра і святой Ядзвігі ў Магілёве пройдзе чатырохдзённы майстар-клас па мастацтве іканапісу для ўсіх ахвотных.
У Бялынічах адбыліся рэкалекцыі для навучэнцаў Мінскага тэалагічнага каледжа імя святога Яна Хрысціцеля
З 21 па 23 ліпеня навучэнцы, якія сёлета скончылі першы курс Мінскага тэалагічнага каледжа імя святога Яна Хрысціцеля, зладзілі сумесны адпачынак, спалучаны з духоўнымі практыкаваннямі ў парафіі Маці Божай Бялыніцкай у Бялынічах (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, Магілёўскі дэканат).
Вучыўся ў Маскве, Варшаве і Венецыі, грае на аргане. Хто ён, новы пробашч катэдры ў Мінску?
У адпаведнасці з дэкрэтам Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага ад 4 ліпеня 2023 года, пробашчам парафіі катэдральнага касцёла Найсвяцейшага Імя Марыі ў Мінску быў прызначаны ксёндз канонік Дзмітрый Пухальскі, які змяніў на гэтай пасадзе шматгадовага катэдральнага душпастыра ксяндза каноніка Антонія Клімантовіча.
Арцыбіскуп Станеўскі ўвёў на пасаду новага пробашча мінскай катэдральнай парафіі ксяндза каноніка Дзмітрыя Пухальскага
У нядзелю 23 ліпеня ў катэдры Найсвяцейшага Імя Марыі ў Мінску адбылося ўрачыстае ўвядзенне на пасаду пробашча архікатэдральнай парафіі ксяндза каноніка Дзмітрыя Пухальскага.
Кармэліты босыя ў Мядзелі адзначылі патранальную ўрачыстасць ордэна і парафіяльны адпуст
15–16 ліпеня ў Мядзелі аддзначылі ўрачыстасць Найсвяцейшай Панны Марыі з Гары Кармэль — галоўнай Апякункі айцоў кармэлітаў босых і мясцовай парафіі, у якой манахі ордэна здаўна нясуць служэнне.